Прэмʼер Румыніі адклікаў праект указу, што выклікаў масавую незадаволенасьць. Пратэставалі нават дзеці

Акцыя пратэсту ў Бухарэсьце

Прэмʼер-міністар Румыніі сацыял-дэмакрат Сорына Грындзяну пад ціскам масавай незадаволенасьці адклікаў праект урадавага ўказу ў дэкрыміналізацыі шэрагу карупцыйных дзеяньняў. Грындзяну пагадзіўся зь неабходнасьцю грамадзкай дыскусіі з нагоды прапанаванай прававой рэформы.

Напярэдадні, 3 лютага, румынскі Упаўнаважаны ў правах чалавека («народны адвакат») Віктар Чорбя аспрачаў ўрадавую пастанову ў канстытуцыйным судзе. Раней рашэньне было аспрэчанае генэральным пракурорам і прэзыдэнтам краіны Клаўсам Ёханісам.


Некалькі дзён запар у Бухарэсьце праходзілі масавыя дэманстрацыі праціўнікаў карупцыі. Часам акцыі перерасталі ў сутыкненьні. Былі затрыманыя больш за 100 чалавек.

150 тысяч чалавек на вуліцы: румынскія пратэсты ў васьмі здымках

150 тысяч чалавек на вуліцы: румынскія пратэсты ў васьмі здымках