Руйнаваньне, сьмерць і сьлёзы. У Прылуках абвясьцілі трохдзённую жалобу. ФОТА
Украінскія ратаўнікі дастаюць людзей з-пад завалаў шматпавярховіку ў Прылуках Чарнігаўскай вобласьці. Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па цывільных
Загінулі 22 чалавекі, у тым ліку пяцёра дзяцей: чацьвёра зь іх загінулі адразу і яшчэ адно дзіця ад раненьняў памерла ў лякарні. Больш за 50 чалавек пацярпелі.
Жыхары зруйнаванага дому, сваякі і блізкія людзей, якія апынуліся пад заваламі, чакаюць побач зь месцам абстрэлу. На месцы лучаньня працуе і цяжкая тэхніка.
Людзі супакойваюць адно аднаго каля зруйнаванага расейскай ракетай дому.
Ратаўнікі нясуць выратаванага з-пад завалаў чалавека
На разборы завалаў ратаўнікам дапамагалі звычайныя людзі
З-пад завалаў змаглі выратаваць некалькі жывых чалавек. У пошуку дапамагалі сабакі-ратаўнікі
Целы ахвяраў пераносяць у адмысловы транспарт
У Прылуках працягваюць пошукі. У горадзе абвясьцілі трохдзённую жалобу па загінулых
Агонь і дым на Кіевам пасьля расейскага абстрэлу ракетамі і дронамі 7 кастрычніка 2026 году
Ратаўнікі працуюць на месцы пацэльваньня па прыватных гаражах у Кіеве
Жыхары Кіева назіраюць за працай ратаўнікоў на месцы яшчэ аднаго ўдару ў сталіцы
Наступствы расейскага ўдару па Краменчуку Палтаўскай вобласьці 7 кастрычніка. У гэтым горадзе загінулі два чалавекі, пацярпелі сама меней 33 чалавекі, у тым ліку адно дзіця.