У прыфрантавых Славянску і Краматорску абвясьцілі абавязковую эвакуацыю сем’яў зь дзецьмі

Наступствы расейскага абстрэлу Краматорску, 20 кастрычніка 2026 году

Кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзім Філашкін абʼявіў аб пашырэньні зоны абавязковай эвакуацыі.

«Мы пашыраем зону абавязковай эвакуацыі семʼяў зь дзецьмі — зараз яна ахоплівае ўсе населеныя пункты Краматорскай і Славянскай грамадаў», — напісаў Вадзім Філашкін.

Паводле Філашкіна, гэтае рашэньне выклікана сытуацыяй зь бясьпекай, якая пастаянна пагаршаецца праз штодзённыя расейскія ўдары па двух найбуйнейшых гарадах Данецкай вобласьці, якія застаюцца пад уладай Кіева, праз абстрэлы жылых кварталаў, цывільнага транспарту і месцаў збору людзей.

«Заставацца там зь дзецьмі — неапраўданая рызыка», — напісаў Філашкін.

Ён заклікаў бацькоў «не чакаць, пакуль наступны ўдар будзе побач з вашым домам». Мясцовым жыхарам, якія будуць эвакуавацца, абяцаюць дапамагчы зь пераездам у больш бясьпечныя раёны Ўкраіны.

  • Прыфрантавыя гарады Данбасу Краматорск і Славянск застаюцца пад маштабнымі расейскімі абстрэламі.
  • Улады Данецкай вобласьці апошні раз пашыралі зону абавязковай эвакуацыі тыдзень таму. Яна закранула некалькі раёнаў Краматорску, у апублікаваным сьпісе было каля ста вуліц.
  • Эвакуацыя з Данецкай вобласьці працягвалася ўвесь кастрычнік.
  • На акупаваных Расеяй тэрыторыях Данбасу застаюцца ня менш як 200 тысяч украінцаў. Такую лічбу назваў Уладзімір Зяленскі. Для параўнаньня, да 2014 году толькі ў адной Данецкай вобласьці жылі больш за чатыры мільёны чалавек.


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Усё жыцьцё запакаваць у фургон за паўгадзіны. Як украінскія валянтэры праводзяць эвакуацыю з Данецкай вобласьці. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як украінскія вайскоўцы абараняюць дронамі неба над Краматорскам. ФОТА і ВІДЭА