Магілёўская і Мсьціслаўская эпархія Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату анансавала хрэсны ход 8 сакавіка з заклікам да спыненьня абортаў.
Цяперашнюю колькасьць абортаў — 13,9 тысячы за 2016 год, аборты робяцца ў 23,5% (15,6–32,6% у залежнасьці ад вобласьці) выпадках цяжарнасьці — у эпархіі называюць «маральнай, сацыяльнай і дэмаграфічнай трагедыяй нацыянальнага маштабу», заклікаюць людзей да пакаяньня. Шэсьце па цэнтры гораду пройдзе пасьля малебну, які пачнецца а 8-й раніцы.
Beauty run-2017
У Менску ў той жа дзень пройдзе чарговы жаночы забег супраць гвалту па праспэкце Незалежнасьці, старт апоўдні. На Beauty Run будуць узнагароджваць ня толькі за найхутчэйшы бег, а і за касьцюмы ўдзельніц і падтрымку мужчын-гледачоў. Генэральны партнэр забегу — Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, акцэнт у мерапрыемстве робіцца на гвалт у сям’і.