Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала неадкладна аднавіць работу трохбаковай кантактнай групы па сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны, каб апэратыўна прыняць рашэньні па ўрэгуляваньні сытуацыі і не дапусьціць новых ахвяр.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай сёньня заяве беларускага МЗС у сувязі з трагічнай гібельлю мірных жыхароў на блёкпосьце ў раёне Валнавахі.
Беларускі бок выказаў глыбокія спачуваньні родным і блізкім загінуўшых.
«Гэта трагічная падзея яшчэ раз сьведчыць пра неабходнасьць неадкладнага спыненьня прымяненьня зброі, што прадугледжана менскімі дамоўленасьцямі», — адзначае МЗС Беларусі.