Лукашэнка скасаваў ахоўную зону Палескага запаведніку

Аляксандар Лукашэнка ў час наведваньня Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка 16 чэрвеня

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў 27 ліпеня ўказ № 259, які адмяняе ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніку.

Указам скасоўваюцца межы, плошча і склад зямель ахоўнай зоны.

Цяпер землекарыстальнікі без абмежаваньняў могуць уключыць зямельныя надзелы, якія ўваходзілі ў ахоўную зону, у гаспадарчы абарот.

Паводле інфармацыі Савету міністраў, указ будзе спрыяць гаспадарчай дзейнасьці каля межаў запаведніку, паведамляе БелТА.

Знакі радыяцыйнай небясьпекі перанясуць на тэрыторыю непасрэдна ў межах запаведніку.

Аляксандар Лукашэнка наведаў 16 чэрвеня Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Ён даручыў падрыхтаваць указ аб зьмене межаў запаведніку.

Ён паведаміў, што пабудаваў драўляны дом на Прыпяці.