«Нас апусьцілі зь нябёсаў на зямлю». Менскае «Дынама» разграміла «Крумкачоў» у таварыскай гульні. Фотарэпартаж

Праз скарачэньне бюджэту “Дынама” пакінулі многія ключавыя гульцы. “Крумкачы”, наадварот, ужо прывезьлі ў Менск з паўтузіна легіянэраў і дваіх беларускіх гульцоў зь іншых клюбаў

Дзяніс Шунто, заснавальнік “Крумкачоў”, у інтэрвію Свабодзе распавёў, што каманда гатовая выступаць у Найвышэйшай лізе на 100% 

Паводле Дзяніса Шунто, сёньняшні матч шмат у чым вызначыць асноўны склад каманды

Першы тайм “Крумкачы” гулялі з “Дынама” на роўных, але ў другім галы пасыпаліся ў браму навічкоў

Для дынамаўскіх фанатаў гэта знакавы матч. Упершыню зь лета 2015 яны вярнуліся на трыбуны ў Менску. Дагэтуль яны байкатавалі хатнія матчы каманды праз жорскае абыходжаньне зь імі міліцыі

Яўген Касьцюкевіч, стары брамнік Крумкачоў, не прапусьціў за першы тайм ніводнага мячу. Усе пяць галоў прыйшліся на навічка з Расеі Сяргея Равякіна

Футбольны манеж у Менску быў амаль цалкам запоўнены.

Футбольны манеж у Менску быў амаль цалкам запоўнены

Сузаснавальнік “Крумкачоў” Васіль Глезаў (у цэнтры)

Займацца з “Крумкачамі” запрасілі двух гульцоў з Кыргызстану, што выступаюць за моладзевую зборную краіны

У Гутара, брамніка “Дынама”, не было шмат працы. За ўсю гульню “Крумкачы” стварылі літаральна пару вострых момантаў

Чарговы гол “Дынама”

На матч прыйшоў Юры Грабоўскі - бацька гульца НХЛ Міхаіла Грабоўскага. Міхаіла “Крумкачы” заяўлялі ў склад каманды яшчэ ў 2014 годзе, калі пачыналі гуляць у Другой лізе

І яшчэ адзін гол “Дынама”

“Нас апусьцілі зь нябёсаў на зямлю”, - сказаў брамнік Крумкачоў Яўген Касьцюкевіч у інтэрвію Прэсболу.