Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крумкачы»: грошы знайшлі, гуляць у Найвышэйшай лізе будзем 100%


Дзяніс Шунто, Аляксандар Кіжык, Віктар Радзькоў
Дзяніс Шунто, Аляксандар Кіжык, Віктар Радзькоў

Прыватны футбольны клюб «Крумкачы», што сёлета заваяваў права на гульню ў Найвышэйшай лізе, знайшоў грошы для ўдзелу ў ёй.

Пра гэта распавёў сузаснавальнік каманды Дзяніс Шунто сёньня на прэс-канфэрэнцыі.

«Будзем на 100%, калі не перашкодзяць звыш сілы. Нам толькі трэба вырашыць футбольныя пытаньні: дубль, моладзевую каманду».

Таксама «Крумкачы» анансавалі свайго тытульнага спонсара — бровар «Крыніца».

«Калі мы даведаліся, што „Крумкачы“ шукаюць тытульнага спонсара, мы зразумелі, што павінны імі стаць, — сказаў Аляксандар Кіжык, генэральны дырэктар „Крыніцы“. — Мы блізкія зь імі па духу, у нас адна філязофія».

Па словах Кіжыка, у кампаніі думаюць аб тым, каб выпусьціць адмысловае піва.

«У бліжэйшы час папрацуем над унікальнай рэцэптурай, якая будзе адлюстроўваць футбольны клюб».

Сума тытульнага спонсарства не называецца. Па словах Віктара Радзькова, які ўвайшоў ва ўпраўленьне маркетынгавымі камунікацыямі клюбу, «Крумкачы» будуць супрацоўнічаць і зь іншымі партнэрамі.

«Грошы мы знайшлі, але іх ніколі ня будзе шмат. Мы пачынаем з самага нуля, наша затратная частка будзе сур’ёзнай, і грошы нам патрэбныя».

Сярод іншага, «Крумкачы» зоймуцца й краўдфандынгам — запусьцяць збор грошай на плятформе «Улей».

«Мы будзем працаваць наўпрост з нашымі заўзятарамі. Яны змогуць нас падтрымаць фінансамі», — сказаў Радзькоў.

Як падрабязна пісала Свабода, футбольны клюб быў заснаваны ў 2014 годзе чатырма сябрамі. Ён быў заяўлены ў Другую лігу. Але ўжо праз год «Крумкачы», дзе гульцы не атрымлівалі заробак чатыры месяцы, выйшлі ў Найвышэйшую лігу, стварыўшы прэцэдэнт у гісторыі беларускага футболу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG