Мова са Свабодай: карысьць — дабро, карысьлівасьць — зло. АНІМАЦЫЯ

Your browser doesn’t support HTML5

Мова са Свабодай: карысьць — дабро, карысьлівасьць — зло. АНІМАЦЫЯ

Карысная садавіна і карысьлівыя вочы. ​Бескарысная праца марная, а бескарысьлівы ўчынак узвышае чалавека.

Часам пад уплывам расейскае мовы гэтыя словы блытаюць. Па-беларуску карысны (напр., прадукт) — патрэбны, спрыяльны, а значыць, слова пазытыўнае. А вось карысьлівы звычайна бывае чалавек (ці матыў ягоных паводзінаў) — які дбае пра асабістую выгаду за ўсякую цану.