«Наш робат узяў палонных без адзінага стрэлу». Як украінскае войска выкарыстоўвае бесьпілётную тэхніку на фронце

Your browser doesn’t support HTML5

Як украінскае войска выкарыстоўвае бесьпілётную тэхніку на фронце

На фронце ўкраінскія робаты змаглі ўзяць у палон расейскіх вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміў на мінулым тыдні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі:

«Будучыня ўжо на фронце і яго стварае Ўкраіна. Гэта нашы наземныя рабатызаваныя комплексы. Упершыню ў гісторыі гэтай вайны варожая пазыцыя была запалоненая выключна бесьпілётнымі плятформамі — НРК і дронамі».

Рэпартаж тэлеканалу «Настоящее время».

Гэтая апэрацыя Трэцяй штурмавой брыгады была праведзеная яшчэ летам 2025 года. Але дэталі яе сталі вядомыя толькі зараз. Украінскім вайскоўцам неабходна было захапіць расейскае ўмацаваньне, каб забясьпечыць лініі лягістыкі і эвакуацыі, а таксама наладзіць абарону.

Пяхотныя групы двойчы цярпелі няўдачу, распавёў інструктар школы НРК 3-га вайсковага корпуса УСУ з пазыўным «Панда»:

«Упёрліся ў вельмі ўмацаваны раён і не было магчымасьці чалавечым рэсурсам, штурмавымі дзеяньнямі неяк прабіцца, і было прынятае рашэньне выкарыстоўваць камікадзэ-дроны. І пасьля таго як першы камікадзэ пад’ехаў і заваліў іх „нару“, яны вельмі апэратыўна сабраліся, недзе знайшлі белую паперу і хутка напісалі: „Мы хочам здацца“.

Калі падʼехаў ужо другі дрон, яны выбеглі адразу з плякатам, што мы хочам здацца, ну і, адпаведна, наш робат узяў палонных без адзінага стрэлу, — працягвае „Панда“. — Потым на тую пазыцыю зайшла пяхота без адзінага стрэлу, заняла нармальны ўмацаваны раён».

Як запэўніваюць вайскоўцы і прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, гэта быў першы ў сьвеце рабатызаваны штурм пазыцый суперніка з узяцьцем палонных без удзелу пяхоты. За мінулыя з тых часоў паўгоду тэхналёгіі баявых робатаў рушылі наперад яшчэ далей.

Цяпер наземныя рабатызаваныя комплексы выконваюць на лініі фронту шмат розных задач. У першую чаргу, гэта лягістыка — дастаўка боепрыпасаў і правіянту. Не пяхотнік ідзе сам і нясе ўсё гэта ў руках, падвяргаючы сябе небясьпецы, а робат.

Другая важная задача і функцыя робатаў — гэта эвакуацыя параненых. Таксама НРК выконваюць баявыя місіі. Робат можа некалькі дзён сам утрымліваць пазыцыю, прычым апэратар, які ім кіруе, тым часам знаходзіцца ў адносна бясьпечным месцы ў хованцы, а не на лініі баявога сутыкненьня.

«Самае важнае, чаму сталі прымяняць робатаў, — гэта захаваньне чалавечага жыцьця. Усё, што можа зрабіць робат: перавезьці груз або ліквідаваць ворага, або зрабіць мініраваньне і зрабіць гэта аддалена, без рызыкі выяўленьня і паражэньня нашага асабовага складу, — гэта вялікая перавага. Калі чалавек знаходзіцца ў бясьпечным месцы, а пад удар трапляюць толькі жалязякі. Наш галоўны прыярытэт — гэта захаваньне асабовага складу», — кажа інструктар школы НРК «Панда».

Калі не казаць пра маральныя аспэкты — такіх як захаваньне жыцьця — экспэрты і аналітыкі кажуць прыводзяць і такія вылічэньні: за аднаго загінулага байца дзяржава Ўкраіна выплачвае амаль 350 тысяч даляраў. Калі баец застанецца жывы, за гэтыя грошы можна купіць і адправіць на выкананьне баявой задачы каля 35 робатаў.

«Гэтыя лягістычныя падразьдзяленьні нясуць страты. Дронам ударылі — машына не проста згарае: чалавек можа быць паранены, чалавек можа загінуць, які кіруе гэтай машынай. А звычайна ў машыне не адзін, а два-тры чалавекі знаходзяцца. І гаворка ідзе аб тым, што наш узровень страт сярод асабовага складу ўпадзе значна», — кажа вайсковы экспэрт Павел Нарожны.

Цалкам замяніць пяхоту ваенныя робаты яшчэ не могуць, але і маюць шмат пераваг перад жывым чалавекам, гаворыць інструктар з пазыўным «Панда»:

«Робаты ня хочуць есьці, ня хочуць спаць, і яны не зыходзяць крывёй. Робат можа разгрузіць чалавека і зрабіць нейкую цяжкую працу, якая пад прыцэлам выконваецца больш бясьпечна».

У большасьці выпадкаў ваенныя робаты ўсё яшчэ займаюцца лягістыкай, выкананьне баявых задач рабатызуецца больш паступова. Хаця пазыцыі баявыя НРК ужо трымаюць, як і праводзяць штурмы. Па словах украінскіх вайскоўцаў, расейскія войскі таксама ўжываюць наземныя рабатызаваныя комплексы, але не так пасьпяхова.

«У большасьці выпадкаў у іх гэтак жа — лягістыка, — кажа Аляксандр Ябчанка з батальёна „Ваўкі да Вінчы“. — Так, мы сутыкаліся з іх НРК, іх нашмат менш, прыкметна менш, чым украінскіх наземных рабатызаваных комплексаў па ўжываньні. Але гэта ніяк не здымае рызыку таго, што яны маштабуюць сваю вытворчасьць, маштабуецца сваё аб сутыкнуліся па бесьпілётных лятальных апаратах: калі спачатку мы мелі перавагу, а потым здарылася тое, што здарылася, і наш вораг як мінімум зраўняўся колькасна».

Наступным крокам у разьвіцьці ваенна-тэхнічных тэхналогій украінскія вайскоўцы называюць укараненьне штучнага інтэлекту. Гавораць, што ўжо адчуваюць комплексы, якія самі выяжджаюць на заданьне, самі знаходзяць мэту, вядуць бой і вяртаюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Адбіваем ворага, не даем яму акапацца». Як украінскае войска трымае абарону пад Пакроўскам. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«На дроны ўжо не рэагуем, а кіраваных бомбаў баімся сьмяротна». Рэпартаж з Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці, за якую ідуць баі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Баімся, каб расейцы не прыйшлі зь беларускага боку». Як жывуць украінцы на мяжы зь Беларусьсю. ВІДЭА