Эўропу ў будучым годзе чакае самы значны рост коштаў на авіябілеты за ўсю гісторыю, заявіў у аўторак генэральны дырэктар кампаніі Ryanair Майкл О’Ліры.
На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі О’Ліры сказаў, што кошт квіткоў можа падаражэць «на 10, 15, а можа, і на 20 працэнтаў».
Як адзначыў кіраўнік Ryanair, у наступным годзе лётаць стане ня толькі даражэй, але і складаней. Сярод прычын ОʼЛіры згадаў банкруцтвы і зьліцьці авіякампаній, што, паводле яго слоў, прывядзе да скарачэньня колькасьці даступных месцаў. Акрамя гэтага ў перавозчыкаў ёсьць складанасьці са страхаваньнем актываў ад скачкоў цэн на паліва.
Канфлікт, зьвязаны з Іранам і блякаваньнеі Армускай пратокі, прывёў да рэзкага скачка цэнаў на авіяцыйнае паліва, адзначае Reuters.
Майкл О’Ліры сказаў на сустрэчы з журналістамі, што на 2026 год Ryanair і іншыя эўрапейскія авіякампаніі надзейна застрахаваліся ад падаражэньня авіяцыйнай газы, але з красавіка 2027 года ў большасьці перавозчыкаў скончыцца дзеяньне ахоўных кантрактаў на набыцьцё паліва.
Што вядома пра Ryanair
Ryanair — бюджэтны перавозчык, які базуецца ў Дубліне. У 2016 годзе авіякампанія стала найбуйнейшай у сьвеце па колькасьці рэгулярных міжнародных пасажыраў.
У кастрычніку 2026 году Ryanair абʼявіла аб значным скарачэньні колькасьці рэйсаў у Нямеччыне, спаслаўшыся на «астранамічныя» выдаткі.
Больш за ўсё ад рашэньня працерпіць міжнародны аэрапорт Бэрліна: рэйсаў Ryanair там стане прыкладна на 50% менш.