Цырк на дроце

Цырк на дроце гэта не пра акрабатаў, а

1) ці пра сьмешнае:

— Мой кот лавіў кампутарную мышку — ну цырк на дроце! —

2) ці пра недарэчнасьць, асабліва з удзелам сур’ёзных людзей:

Цырк на дроце, калі судзьдзя раіцца не з законам і сумленьнем, а з тэлефонным дротам.

Your browser doesn’t support HTML5

Ці ў Беларусі дурдом? Не, цырк на дроце!

Сынонімы (да 1-га значэньня): дзівосы на калёсах; пацеха з пустога меха.

На расейскую мову даслоўна не перакладаецца.

Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.