Як паведамляе Армянская служба Радыё Свабода, раней у ягоным доме адбыўся ператрус. Сьледчыя дзеяньні таксама праводзяць у кватэры яго сына Седрака Качар’яна.
Пасьля затрыманьня ў Робэрта Качар’яна пагоршыўся стан здароўя, яго даставілі ў шпіталь на абсьледаваньне.
Паводле вэрсіі следзтва, Робэрт Качар’ян, «выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, паводле папярэдняй дамоўленасьці са сваімі бліжэйшымі паплечнікамі, на розных сфабрыкаваных падставах, прысвоіў дзяржаўную ўласнасьць і набыў шэраг каштоўных аб'ектаў грамадзкага і эканамічнага значэньня па цэнах значна ніжэйшых за рыначныя».
У Антыкарупцыйным камітэце Армэніі паведамілі, што ў рамках крымінальнага вядзеньня паводле фактаў злачынстваў карупцыйнага характару «ператрусы й іншыя працэсуальныя дзеяньні» праводзяць у некалькіх дзясятках адрасоў.
Your browser doesn’t support HTML5
Бывшего президента Армении, лидера альянса "Армения" Роберта Кочаряна доставили в Антикоррупционный комитет
Пазьней у ведамстве заявілі, што затрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку Робэрта Качар’яна і яго сына.
Сілавікі перад уваходам у кватэру Качар’яна.
Лявон Качар’ян 24 жніўня ў парлямэнцкай дыскусіі назваў прэм’ер-міністра дзяржавы Нікола Пашыньяна «здраднікам». У адказ Пашыньян спытаў, адкуль у сямʼі Качар’янаў «такое багацьце» і чаму Лявон Качар’ян мільянэр.
«Вы хочаце сказаць, што вы павінны перадаць свае мільёны сваім дзецям, а вашыя дзеці — іхных дзецям. Прашу прабачэньня, я кажу вам проста, што гэтага не адбудзецца. Інтэрпрэтуйце гэта як хочаце, а для мяне гэта палітычнае пытаньне, а не асабістае», — цытуе словы прэмʼера Пашыньяна News.am.
У чэрвені ЦВК Армэніі даў згоду на крымінальны перасьлед Робэрта Качар’яна. Яго абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам і адмываньні грошай. Раней яго ня выпусьцілі з краіны. Лявон Качар’ян тады паведаміў, што ён зьбіраўся ў Расею.