Андрэя Кіма на волю ня выпусьцілі

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў бязь зьменаў меру стрыманьня актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэю Кіму.

Андрэй Кім знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары.

Хлопца трымаюць пад вартай ад 21 студзеня.

А.Кім адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да дробнага бізнэсу.

За той час супраць яго распачалі крымінальную справу. Маладога чалавека абвінавацілі ў пагрозах супрацоўніку міліцыі.