Насту Палажанку выклікалі ў суд сьведкай

Наста Палажанка

Намесьніцу старшыні «Маладога фронту» Насту Палажанку выклікалі сьведкай у суд Кастрычніцкага раёну, дзе будзе разглядацца справа Алеся Кіркевіча, Уладзімера Хамічэнкі, Дзьмітрыя Дразда, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава.

Як гаворыцца ў позьве, яна павінна зьявіцца ў суд 28 красавіка.

Насту зьдзівіў гэты выклік у суд, бо падчас сьледчых дзеяньняў яна не праходзіла ў якасьці сьведкі па судовай справе іншых.

Кіркевіч, Хамічэнка, Дрозд, Вінаградаў і Пратасеня абвінавачваюцца ў масавых беспарадках. Вінаградава дадаткова вінавацяць у абразе дзяржаўных сымбаляў.