Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Статкевіча-Вуса разгледзіць Ленінскі суд


За былым кандыдатам Дзьмітрыем Вусам вядзецца вонкавае сачэньне. Ці дазволяць былому міліцыянту Аляксандру Класкоўскаму спатканьне з маці і сястрой пасьля таго, як адмовілі ў спатканьні з бацькам? Ірыне Халіп усё складаней патлумачыць сыну, чаму маці нельга выходзіць зь ім з дому на прагулкі.

Справу былых кандыдатаў на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса будуць разглядаць у Ленінскім судзе. Весьці працэс будзе судзьдзя Людміла Грачова. Калі пачнецца працэс, яшчэ ня вызначана. Пра гэта Свабодзе паведаміў Дзьмітрый Вус.

Пра сябе былы кандыдат на прэзыдэнта распавёў, што за ім ўвесь час вядуць вонкавае сачэньне супрацоўнікі спэцслужбаў.

«Адзін і той жа аўтамабіль езьдзіць. На лецішча, на працу. Добрыя аўтамабілі — BMV X5, а то бывае „Мэрсэдэс“ апошняй мадэлі. Таніраваныя вокны, ня бачна, хто там сядзіць».
Добрыя аўтамабілі — BMV X5, а то бывае „Мэрсэдэс“ апошняй мадэлі. Таніраваныя вокны, ня бачна, хто там сядзіць.


Дзьмітрый Вус, як і вязень турмы КДБ Мікалай Статкевіч, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня. Ім пагражае да 15 гадоў зьняволеньня. Падчас сьледзтва Дзьмірый Вус адмовіўся, як прапаноўваў, паводле ягоных зьвестак, сьледчы, агаворваць Мікалая Статкевіча.

У тым жа Ленінскім судзе будуць разглядаць і справу былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага. Раней Класкоўскаму адмовілі ў спатканьні з бацькам і зараз дамагацца сустрэчы зь вязьнем зьбіраюцца ягоная сястра і маці, якія нядаўна вярнуліся ў Беларусь са Швэцыі. 21 красавіка Вольга Класкоўская атрымала ад брата першы ліст.

«Сёньня я атрымала першы ліст ад брата, для мяне гэта вельмі важная падзея. Саша папрасіў, каб я выпісала яму пэўныя газэты на травень. Вось цытата зь ліста, якая мне запала ў душу: „Хутка ўжо 4 месяцы, як я тут сяджу. Як у машыну часу патрапіў. Не таму, што час хутка ляціць, а таму, што ўзгадаць няма чаго — усё адно і тое ж“. Я ўжо пасьпела перадаць брату перадачу, у тым ліку перадаць, паводле парады сваякоў вязьняў, шашкі, шахматы і нарды, даміно. Сваякі кажуць, што зараз гэта для іх у зьняволеньні адзіная радасьць».

Паводле зьвестак сваякоў Аляксандра Класкоўскага, працэс над ім пачнецца на пачатку траўня.
З боку на гэта вельмі балюча глядзець, як пакутуюць і маці і дзіця…

Пра пакуты журналісткі Ірыны Халіп ва ўмовах хатняга арышту распавёў яе бацька Ўладізмер Трафімавіч Халіп. Адна з праблем палягае ў тым, што сыну Ірыны Халіп і Андрэя Саньнікава Даніку, якому хутка чатыры гады, усё складаней патлумачыць, чаму на ягоную маму наклалі такія абмежаваньні.

«Ён жа ўвесь час прапаноўвае новыя праекты, як выйсьці з гэтай сытуацыі, што ёй нельга зь ім ісьці з дому. То яна сказала, што захварэла. Ён прапаноўвае пазваніць лекару, кажа, што перакананы, што той яе адпусьціць. І гэтак далей — кожны раз па рознаму. З боку на гэта вельмі балюча глядзець, як пакутуюць і маці і дзіця… Гэта ж такая анамалія, такое дзікунства — чатыры месяцы гэта доўжыцца! Хто гэта вытрывае! Дзікунства, што тут гаварыць!»

Справу Ірыны Халіп будзе разглядаць ў Заводзкім судзе Менску судзьдзя Жана Брыхіна. Пачатак працэсу не прызначаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG