Лукашэнка: ратацыя ў кіраўніцтве будзе працягвацца

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня на прадстаўленьні новага кіраўніка справамі прэзыдэнта Мікалая Дамашкевіча.

“Перад намі стаяць сур’ёзныя задачы. Улада не павінна быць раз і назаўсёды застылай”, – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, прызначэньне новага кіраўніка справамі прэзыдэнта – “натуральны працэс, і з гэтага ня трэба рабіць надзвычайнай падзеі”. “Ніхто кадрамі не раскідваецца, я сам гэтага не дапушчу”, – сказаў ён. Лукашэнка паведаміў, што прафэсійныя якасьці былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Аляксандра Кулічкова будуць запатрабаваныя.