Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Ярашук: “Запатрабаваны чыноўнік кшталту Ціцянкова і Жураўковай”


Сёньня Аляксандар Лукашэнка прызначыў былога старшыню Менскага аблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча кіраўніком справаў прэзыдэнта, вызваліўшы ад гэтай пасады Аляксандра Кулічкова.

Камэнтуе кадравае прызначэньне старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук. Cа стылем кіраваньня Мікалая Дамашкевіча ён знаёмы паводле ранейшай працы на Меншчыне.

“Было абсалютна відавочна, што Мікалай Дамашкевіч будзе рана ці позна запатрабаваны. Зразумела чаму. Гэта, бадай, адзін з тых чыноўнікаў, хто найбольш радыкальна праводзіў лінію цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Асабліва што тычыцца кадраў. Ну проста вытаптаная зямля засталася на Меншчыне пасьля апошніх васьмі з чымсьці гадоў яго кіраваньня.

Можна ўзгадаць і спадарыню Галіну Жураўкову, а таксама Івана Ціцянкова. Бадай што надышоў час для чалавека такога кшталту. І, пэўна, цяжка было прызначыць на гэтую пасаду іншага, чым Мікалай Дамашкевіч”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG