Прадпрымальнікі спыняюць дыялёг з уладамі

Алесь Таўстыка і Руслан Луцэнка

Актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка і Руслан Луцэнка заяўляюць, што прадпрымальнікі спыняюць дыялёг з уладамі , пакуль ня будуць вызваленыя ўдзельнікі акцыі пратэсту 10 сьнежня.

Сустрэча прадпрымальнікаў зь дзяржаўнымі чыноўнікамі заплянаваная на 19 сьнежня.

“Мы пацьвярджаем, што гатовыя весьці перамовы. Аднак у зьвязку з грубымі парушэньнямі нашых правоў на свабоду сходаў мы патрабуем неадкладна вызваліць і апраўдаць асуджаных актывістаў прадпрымальніцкага руху”, – гаворыцца ў заяве прадпрымальнікаў.

Нагадаем, што актывістаў прадпрымальніцкага руху Віктара Гарбачова асудзілі на 15 сутак, Віктара Калея – на 10, Аляксандра Цацуру – на 10, Аляксандра Макаева – на 7 сутак.