Беларусь асудзілі за сьмяротныя пакараньні

Старшыня камітэту міністраў Рады Эўропы Ян Кубіш выказаў шкадаваньне з прычыны апошніх сьмяротных пакараньняў, выкананых у Беларусі і Японіі.

Ян Кубіш нагадаў аб звароце Арганізацыі Аб’яднаных нацый аб глябальным мараторыі на пакараньне сьмерцью.
У лістападзе старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн і генэральны сакратар гэтай арганізацыі Тэры Дэвіс зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам скасаваць прысуды тром сябрам так званай “марозаўскай злачыннай групоўкі”. У дзень, калі стала вядома аб звароце кіраўніцтва Рады Эўропы, была распаўсюджаная інфармацыі аб выкананьні сьмяротнага прысуду над былым афіцэрам міліцыі Аляксандрам Сяргейчыкам.