Івашкевіча і Гарэцкага дасюль ня выпусьцілі

Затрыманых пад час акцыі прадпрымальнікаў і пасьля яе Віктара Івашкевіча і Барыса Гарэцкага трымаюць у міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, а таксама Віктар Гарбачоў, Віктар Калей, Віктар Крываль і Крысьціна Шацікава знаходзяцца ў міліцыі Маскоўскага раёну.

Заўтра раніцай іх пачнуць судзіць. Асноўнае абвінавачаньне – дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў, затрыманыя нібыта нецэнзурна лаяліся