Дзясяткі тысяч выйшлі на пратэст у сталіцы Грузіі ў час, калі апазыцыйным партыям пагражае забарона

На мітынгу ў Тбілісі 28 лістапада 2026 году

28 лістапада дзясяткі тысяч людзей прайшлі маршам па цэнтры Тбілісі, патрабуючы аднаўленьня працэсу ўступленьня Грузіі ў Эўразьвяз, правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў і вызваленьня затрыманых удзельнікаў пратэстаў.

Гэтая акцыя адбылася ў той час, калі Канстытуцыйны суд рыхтуецца аднавіць 30 лістапада слуханьні па справе аб забароне пяці апазыцыйных партый. Мітынг таксама прымеркаваны да другой гадавіны заявы прэм’ер-міністра Іраклія Кабахідзэ пра тое, што Грузія прыпыняе намаганьні, каб пачаць перамовы аб уступленьні ў ЭЗ да 2028 году.

Дэманстрацыя была арганізавана праэўрапейскімі актывістамі і апазыцыйнымі групамі, у тым ліку тымі партыямі, якім пагражае судовая забарона.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Куды могуць завесьці перамовы ў Менску паміж Грузіяй і Расеяй

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Прапанавалі дэпартацыю ў Беларусь». Як беларуса сілай вывезьлі з Грузіі, дзе ён пражыў пяць гадоў