Сёньня раніцай у Дубровенскім і Лепельскім раёнах адбыліся пажары, якія забралі жыцьці трох чалавек, паведаміла Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях.
А ўначы загарэўся рынкавы комплекс на вуліцы Скарыны ў Віцебску. Паводле МНС, пацярпелых там не было і ратавальнікі ліквідавалі пажар, у выніку здарэньня пашкоджаны будынак комплексу, зьнішчана больш за 50 гандлёвых павільёнаў. Прычыны і абставіны ўсіх здарэньняў высьвятляюцца.