Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт 2 лютага надасьць ганаровыя доктарскія званьні пяці «выбітным асобам», сярод якіх — і беларуская дэмктарычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Гэтай узнагародай унівэрсытэт адзначае ейную «непахісную адданасьць праўдзе, свабодзе і дэмакратыі».
Сьвятлана Ціханоўская «за апошнія гады стала адной з найбольш вядомых дэмакратычных лідэрак Эўропы» і «натхняе дэмакратычныя рухі ва ўсім сьвеце». «Яна прапануе прынцыпова іншае бачаньне лідэрства, заснаванае на эмпатыі, спагадзе і сьціпласьці», — гаворыцца ў паведамленьні ўнівэрсытэту.
Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт — найстарэйшая ВНУ Бэльгіі. Летась ён адзначыў 600 гадоў свайго існаваньня.
У ім вучыліся шмат выбітных дзеячаў беларускай эміграцыі.
З 1881 году ўнівэрсытэт прысудзіў ганаровыя доктарскія званьні больш як 800 выбітным постацям. І першай беларускай сярод іх стане Сьвятлана Ціханоўская.