30 гадоў рэфэрэндуму Лукашэнкі. Бясплатныя кансультацыі лекараў для беларусаў. Міхалок у вышуку. Відэанавіны 24 лістапада

ПіК Свабоды. Навіны 24 лістапада. Музыка Сяргей Міхалок. Вядоўца Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Лукашэнка рыхтуецца на чарговага Ўсебеларускага народнага сходу. Сёньня 30 гадоў рэфэрэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі. Стартаваў праект «Раёнка», з дапамогай якога беларусы ў рэгіёнах змогуць атрымаць бясплатныя онлайн-кансультацыі лекараў.

Як зьменяцца чыгуначныя маршруты ў Беларусі са сьнежня і пры чым тут вайна? Чарговым разам даражэюць паслугі і грамадзкі транспарт. Расея абвясьціла ў вышук Сяргея Міхалка, завочна асуджанага ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 24 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

00:00 – Тэмы выпуску
00:48 – Новы народны сход: навошта ён Лукашэнку
02:54 – 30 гадоў рэфэрэндуму: як пашыралася ўлада
03:45 – Праект «Раёнка»: бясплатныя онлайн-кансультацыі лекараў
05:14 – Падаражэньне праезду і тарыфаў «Белтэлекам»
05:42 – Беларуская чыгунка мяняе расклад цягнікоў
06:12 – Пад Кіевам дзіця ўратавалі пасьля 14 гадзін пад заваламі
07:42 – Сяргей Міхалок у вышуку РФ: маштаб перасьледу музыкаў