У ноч на 22 лістапада расейскія войскі нанесьлі ўдар па мястэчку Дымер Кіеўскай вобласьці, у выніку чаго была разбураная частка пяціпавярховага жылога дому, загінулі людзі.
Паводле папярэдніх зьвестак, у выніку ўдару загінулі 12 чалавек, яшчэ пяцёра застаюцца ў шпіталях.
Ратавальнікі змаглі ўратаваць 7-гадовага хлопчыка Давіда, які правёў 14 гадзін пад заваламі.
Алена Кароль, маці выратаванага Давіда распавяла пра ягоны стан, яна паведаміла, ён моцна замёрз, у яго пералом трох костак, цяпер ён у шпіталі.
Пошукава-выратавальныя работы ў Дымеры завяршыліся 23 лістапада.