Музыку Сяргея Міхалка дадалі ў базу вышуку МУС Расеі
Інфармацыя пра беларускага музыку Сяргея Міхалка, лідэра гуртоў «Ляпіс Трубяцкі», Brutto і іншых праектаў, зьявілася ў базе вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расеі 23 лістапада. Артыкул, паводле якога абвясьцілі яго вышук, не пазначаны, паведаміла «Вясна».
У жніўні Менскі гарадзкі суд завочна асудзіў Сяргея Міхалка на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 18 лістапада: заснавальнікаў ініцыятывы dissident.by завочна асудзілі на вялікія тэрміныНа палітвязьня Андрэя Бераставога завялі новую крымінальную справу
46-гадовы Андрэй Бераставы з Гомельскай вобласьці, які адбываў трохгадовы тэрмін у калёніі № 2 у Віцебску, зноў знаходзіцца ў СІЗА № 3 у Гомлі. Пра гэта стала вядома «Гомельскай Вясьне».
Падчас зьняволеньня палітвязьня ў калёніі на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу. Як стала вядома праваабаронцам, новае абвінавачаньне зьвязанае з справай Telegram-каналу «Беларускі Гаюн».
Андрэя Бераставога ў траўні 2025 году асудзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да санкцыяў»), арт. 361-2 («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), ч. 2 арт. 367 («паклёп на Лукашэнку») Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі і запісалі ў сьпіс асобаў, датычных да «тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасьці».
У сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі 8 старонак у інтэрнэце
Сярод іх сайты навінаў і блогі.
- RTVI US (Сайт)
- today.ua (Сайт)
- Tory (TikTok)
- Асацыяцыя «Салідарнасьць»(Сайт)
- Гражданин Донбасса (Livejournal)
- деkóder [СПЕЦПРОЕКТЫ] (Сайт)
- Право Голоса (YouTube)
- Страна Для Жизни (Threads)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 23 лістапада: жыхара Ганцавіцкага раёна асудзілі за допісы «Беларускаму Гаюну» і абразу ЛукашэнкіЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў.
Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году склала ня менш за 500 тысяч чалавек.