Два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся на Галоўным вакзале Прагі, ёсьць параненыя

Два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся на Галоўным вакзале Прагі. 17 лістапада 2026

Паводле апэратыўных службаў, у выніку аварыі пацярпелі 46 чалавек, 4 чалавекі ў цяжкім стане.

Два пасажырскія цягнікі сутыкнуліся на Галоўным вакзале Прагі раніцай 17 лістапада. На месца здарэньня прыбылі некалькі падразьдзелаў пажарнікаў, дзясяткі мэдыкаў і паліцыянтаў.

Цягнікі сутыкнуліся на нізкай хуткасьці. Эксплюатацыя часткі плятформаў ужо адноўленая. Пацярпелых даставілі ў праскія шпіталі, піша выданьне Novinky.cz.

Чэская чыгунка абвясьціла, што пасажыры абодвух цягнікоў атрымаюць кампэнсацыю за траўмы і пашкоджаньне маёмасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Гішпаніі ў сутыкненьні двух хуткасных цягнікоў загінулі дзясяткі чалавек. ФОТА