Кіраўніцу прасторы «Парасон» Інгу Казючыц асудзілі на 5 гадоў калёніі
10 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак палітзьняволенай мэнэджарцы культуры, кіраўніцы творчай прасторы «Парасон» Інзе Казючыц. Паводле інфармацыі «Вясны», яе асудзілі на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму і штраф у 2000 базавых велічыняў.
Інга Казючыц кіравала менскай творчай прасторай «Парасон». Яе затрымалі ў лютым 2026 году ў ейнай кватэры. Перш выставілі падазрэньне паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»). Пазьней да абвінавачаньняў дадалі ч. 1 арт. 367 КК («паклёп у дачыненьні да Лукашэнкі»), ч. 2 арт. 368 КК («абраза Лукашэнкі»), а таксама ч. 1 арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Да суду Інгу трымалі ў СІЗА-1 пад Менскам. Судовыя паседжаньні ў яе справе пачаліся 18 верасьня 2026 году.
«Парасон» (Parason) — незалежная творчая і культурна-адукацыйная прастора ў Менску, якая займалася папулярызацыяй беларускай культуры і мовы. Там праводзілі курсы народных рамёстваў, лекцыі пра беларускую гісторыю, кіно і тэатар, майстар-клясы, квізы, імпрэзы, прысьвечаныя беларускім традыцыям і фальклёру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 12 лістапада: былому афіцэру КДБ Храловічу дадалі 1 год зьняволеньняУ Менску асудзілі 23-гадовага ўкраінца
У Менскім гарадзкім судзе за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу асудзілі 23-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Максіма Сяменьчанку. Яму прызначылі два гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у 22 500 беларускіх рублёў, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
У чым дакладна абвінавацілі ўкраінца, невядома, але падставай для яго крымінальнага перасьледу магла стаць перадача фатаздымкаў вайсковай тэхнікі ў чаты, якія маюць дачыненьне да Ўзброеных сілаў Украіны.
Вядома, што Максім мае захворваньні, якія патрабуюць лячэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Хроніка перасьледу 13 лістапада: супраць гісторыка Аляксандра Пашкевіча завочна завялі крымінальную справуЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў.
Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.