Чаму беларусы ў какошніках фанацеюць на канцэрце Кадышавай і як гэта зьвязана з турмой? Як праходзіць кампанія «50 дзён без „экстрэмізму“»? Хто можа ўдзельнічаць у конкурсе на прэмію турэмнай літаратуры імя Францішка Аляхновіча. Таксама пагаворым пра скандал вакол Арыны Сабаленкі, якая страціла другое месца ў сусьветным рэйтынгу, і адзначым 80-годзьдзе Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі – адной з найстарэйшых беларускіх арганізацыяў у сьвеце. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 16 лістапада і тлумачым, што яны значаць.
00:00 – Тэмы выпуску
00:46 – Мінабароны пра дроны над Беларуссю: чаму іх зьбіваюць выбарачна
01:52 – Макс Корж зьбірае гісторыі пра вайну
02:23 – Лукашэнка прызначыў Муравейку: навошта Віцебшчыне генэрал
02:52 – Чалы пра канфлікт і сувязі Муравейкі з Вальфовічам
04:07 – Акцыя «Галя, адмена!»: 50 дзён супраць законаў аб экстрэмізьме
05:43 – Прэмія Францішка Аляхновіча: узнагарода за турэмную літаратуру
07:29 – Скандал з Сабаленкай: чаму тэнісістка трапіла ў «Міратворац»
08:23 – Кадышава і Білан замест сусьветных зорак: што стала з канцэртамі ў Менску
09:40 – Вольга Такарчук пра какошнікі і выбар
10:53 – 80 гадоў Згуртаваньню беларусаў Вялікай Брытаніі: спадчына БНР і эміграцыя