«На мяжы з Латвіяй працягваюць гінуць уцекачы», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Сьледчага камітэту Беларусі.
Для высьвятленьня дакладнай прычыны сьмерці прызначылі судова-мэдычную экспэртызу. Пры аглядзе цела ніякіх дакумэнтаў, сродкаў сувязі і асабістых рэчаў не знайшлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнік Генпракуратуры Латвіі: Псаваць інфраструктуру на мяжы мігрантаў прымушаюць «людзі ў форме»Што папярэднічала
Беларускія ўлады пэрыядычна паведамляюць аб пакутах, фізычных траўмах і гібелі іншаземцаў на мяжы з з суседнімі краінамі Эўразьвязу. Адказнасьць за такія выпадкі яны ўскладаюць на ўлады Польшчы, Літвы і Латвіі.
Апошні раз цела мігранта выявілі сёлета ў чэрвені ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Згодна з ранейшай інфармацыяй сілавых структур Беларусі, у памежжы знайшлі больш за 80 загінулых мігрантаў.
Чаму гэта важна
Мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве. Трэцяга кастрычніка 2024 году міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк прызнаўся, што сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю стала «адным з самых сур’ёзных крызісаў» для польскай дзяржавы і «велізарным выклікам» для яго самога.
Рэагуючы на крызіс, Літва і Польшча збудавалі сьцяну на мяжы зь Беларусьсю. Урады спачатку Літвы, а потым Латвіі і Польшчы ўлетку 2021-га зрабілі істотна стражэйшым заканадаўства аб нелегальным перасячэньні дзяржаўнай мяжы, а таксама выслалі ў сумежныя зь Беларусьсю раёны падмацаваньне з вайсковых злучэньняў.
Лукашэнку абвінавацілі ў спрыяньні нелегальнай міграцыі ў краіны ЭЗ. Зьявіўся шэраг відэадоказаў, што беларускія памежнікі ня толькі не спыняюць мігрантаў, але і актыўна дапамагаюць ім нелегальна перасякаць польскую мяжу.
Апошнім часам найбольшы мігранцкі ціск адбываецца на мяжы Латвіі.