Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, найперш гэты тычыцца манэўровых падразьдзелаў памежнай службы.
«Упор зроблены на праверцы, імаверна, самых мабільных падразьдзелаў ведамства. Адначасова ўва ўсіх групах і атрадах органаў памежнай службы прывялі ў поўную баявую гатоўнасьць манэўровыя групы», — сказаў Аляксандар Вальфовіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі з пачатку 2026 году правялі каля двух дзясяткаў буйных вайсковых вучэньняўЧаму гэта важна
Улады Беларусі падтрымалі агрэсію Расеі 24 лютага 2022 году, дазволіўшы скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны.
Паводле крытэраў Жэнэўскай канвэнцыі, Беларусь ня ёсьць удзельніцай расейскай агрэсіі супраць Украіны, бо беларускіх Узброеных сілаў на тэрыторыі Ўкраіны няма. Аднак пры наяўнасьці іншых доказаў (дапамога вайсковай прамысловасьці, лячэньне параненых расейскіх вайскоўцаў) міжнародны суд можа прызнаць Беларусь суагрэсаркай.
Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну супраць Беларусі заходнія краіны, Эўразьвяз і Ўкраіна працягваюць уводзіць санкцыі.
Цягам усяго пэрыяду ад моманту расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе на тэрыторыі Беларусі практычна безь перапынку праводзяць вайсковыя вучэньні.