На дзьвярах былога моладзевага хабу ў Варшаве зьявілася шыльда Офісу Ціханоўскай. ФАТАФАКТ

Афармленьне ўваходнай групы былога Беларускага моладзевага хабу, 14 лістапада 2026 году

На дзьвярах і вокнах памяшканьня, якое раней займаў Беларускі моладзевы хаб у Варшаве, зьявілася афармленьне, зь якога вынікае, што тут разьмесьціцца Офіс Сьвятланы Ціханоўскай.

Што папярэднічала

28 лістапада 2021 году на пляцы Канстытуцыі ў Варшаве адкрыўсяі «Беларускі моладзевы хаб», які стаў цэнтрам прыцягненьня дзясяткаў беларускіх ініцыятыў, а дзякуючы свайму разьмяшчэньню — і адным з самых наведвальных беларускіх месцаў. Маторам гэтай прасторы была група актывістаў на чале з Аляксандрам Лапко і Станіславай Гліньнік.

2 жніўня 2023 году група мужчын на чале з актывістам Сяргеем Бульбам узламала ўваходныя дзьверы і фактычна захапіла памяшканьне. Аказалася, што з 26 ліпеня 2023 года старшынёй праўленьня асацыяцыі Białoruski Młodzieżowy Hub, якая арандуе памяшканьне ў гораду Варшава, ёсьць Сяргей Бульба. Раней гэтую пасаду займаў Аляксандр Лапко.

Лапко і Гліньнік былі вымушаны адкрыць новую пляцоўку пад той жа назвай «Беларускі Моладзевы Хаб» у іншым месцы па адрасе вуліца Dożynkowa, 6A і пачынаць усё з нуля. Бульба ж пераназваў пляцоўку на Пляцы Канстытуцыі ў «Робім разам».

29 жніўня 2025 году паліцыя выселіла «Робім разам» з памяшканьня паводле рашэньня суду.

21 кастрычніка 2025 году стала вядома, што, паводле ўладаў Варшавы, запазычанасьць за памяшканьне склала каля 23 тысяч даляраў у пераліку.

У лютым 2026 году Сьвятлана Ціханоўская з часткай сваёй каманды пераехала з Вільні ў Варшаву. Там яна сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх грамадзкіх прастораў, у тым ліку з кіраўніком Беларускага моладзевага хабу Алесем Лапко.

18 ліпеня 2026 году Ціханоўская паведаміла, што варшаўскі офіс плянуецца зрабіць ня толькі працоўным месцам для яе каманды, але і грамадзкай прасторай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сьвятлана Ціханоўская за 2 дні сустрэлася больш як з 30 палітыкамі з 25 краін