Такая трохбаковая сустрэча пройдзе ўпершыню, піша карэспандэнт Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа Алекс Раўфоглу.
Заяўленыя тэмы размовы — Іран і кантроль над ядзернымі ўзбраеньнямі. Вайна Расеі супраць Украіны, паводле амэрыканскіх службоўцаў, наўпрост абмяркоўвацца ня будзе.
Сустрэча адбудзецца 19 лістапада на палях саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Шэньчжэні. Асобная сустрэча Трампа і Пуціна падчас візыту не плянуецца.
Трамп мае намер абмеркаваць скарачэньне ядзерных узбраеньняў у сьвеце, заявіла прэсавая сакратарка Белага дому Алівія Ўэйлз.
Апошняя дамова аб кантролі за ядзернымі ўзбраеньнямі паміж Вашынгтонам і Масквой скончылася сёлета ў лютым. Трамп адхіліў прапанову Расеі працягнуць дамову яшчэ на год і замест гэтага заклікаў заключыць новую з удзелам Кітаю.
Паводле ацэнак Пэнтагону, ядзерны арсэнал Кітаю налічвае больш за 600 боегаловак, тады як ЗША і Расея маюць іх больш як 5000 кожная. Пэкін не выяўляў зацікаўленасьці ў абмежаваньні свайго арсэналу.
Высокапастаўленыя амэрыканскія службоўцы папярэдзілі, што ніякіх дамоўленасьцяў не чакаецца, і ахарактарызавалі сустрэчу як першую размову, якая можа пакласьці пачатак дыскусіям пра кантроль над узбраеньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
ЗША абвясьцілі ўзнагароду 20 млн даляраў за інфармацыю пра ядзерную праграму ІрануВысокапастаўлены амэрыканскі службовец таксама пацьвердзіў, што Трамп мае намер узьняць пытаньне Ірану, але не паведаміў, ці будзе Вашынгтон прасіць Маскву і Пэкін дапамагчы спыніць канфлікт або стрымаць дзейнасьць Тэгерану ў рэгіёне.
Адміністрацыя Трампа працягвае эканамічны ціск на Тэгеран і пагражае далейшымі вайсковымі дзеяньнямі, тады як Расея і Кітай захоўваюць цесныя сувязі з іранскім урадам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украінская СПА зноў ня можа эфэктыўна рэагаваць на расейскія абстрэлы праз абмежаваньне сыстэмы StarshieldЧакаецца, што на некаторых этапах паездкі суправаджаць Трампа будзе трыльянэр Ілан Маск, аднак без удзелу ў палітычных сустрэчах.
13 лістапада Ўладзімір Зяленскі заявіў, што абмежаваньні на хуткасьць Starshield дзейнічаюць ужо пятыя содні. Гэта перашкаджае зьбіваць расейскія дроны, што атакуюць Украіну. Сэнатары-дэмакраты Джын Шагін і Крыс Кунс запатрабавалі, каб Маск і SpaceX далі поўную справаздачу аб прынятых рашэньнях і захавалі дакумэнты, зьвязаныя зь перабоямі ў доступе Ўкраіны да паслугаў спадарожнікавай сувязі Starlink і Starshield.
Сэнатары таксама заклікалі ўзмацніць дзяржаўны нагляд за магчымасьцямі, крытычна важнымі для нацыянальнай бясьпекі.