Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, «у пэрыяд правядзеньня будаўнічых работ схема руху транспартных сродкаў будзе мяняцца безь зьніжэньня прапускной здольнасьці».
Рэканструкцыю, пасьля якой плянуюць істотна павялічыць прапускную здольнасьць гэтага аб’екту, плянуюць завяршыць у 2029 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зьнішчальнік NATO зьбіў уначы ў паветранай прасторы Літвы дрон. Вільня рыхтуе ноту пратэсту на адрас МенскуЧаму гэта важна
На мяжы зь Літвой з 2023 году працуюць толькі два пункты пропуску — Каменны Лог (зь літоўскага боку Меднікі) і Беняконі (зь літоўскага боку Салечнікі).
8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (з боку Беларусі Лоша) і Цьверач (Відзы), а 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка).
27 кастрычніка 2025 году ўрад Літвы зусім закрыў мяжу зь Беларусьсю на месяц пасьля таго, як некалькі разоў вымушана прыпынялася праца аэрапортаў у Вільні і Коўне з прычыны прылёту паветраных балёнаў зь Беларусі.
Беларускія памежнікі пэрыядычна абвінавачваюць літоўскіх калегаў у занадта павольным прапусканьні транспартных сродкаў.