На сайце слоўніка Колінза тлумачаць, што гэтае іранічнае слова азначае пераўзыходзіць іншых такім чынам, што тыя выглядаюць недарэкамі ў сэнсе выгляду, статусу ці нечага яшчэ.
Лічыцца, што гэтае слова зьявілася як вытворнае ад скароту AMOG (alpha male of the group – альфа-самец у групе). Яго пачалі выкарыстоўваць каля 2016 году сярод культурыстаў, каб называць самага фізычна моцнага атлета ў сілоўні. Потым гэтае слова ператварылася ў дзеяслоў і пашырылася на мужчынскія форумы ў сацыяльных сетках.
А ў 2026 годзе гэтае слова ўжо паўсюль. Можна сказаць, што новая відэагульня mogs (прытушыла, зацьміла) старую, ці што абед, прыгатаваны вашым сябрам mogs тое, што прыгатавалі вы. На шчасьце, гэтае слова цяпер у асноўным ужываецца іранічна, пішуць на сайце слоўніка Колінза.