Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту.
Цяперашнюю сыстэму дапоўнілі новым праграмным забесьпячэньнем на базе тэхналёгій штучнага інтэлекту і абсталяваньнем відэафіксацыі. Гэта дазваліць у аўтаматычным рэжыме фіксаваць на платных сэгмэнтах аўтамабільных дарог праезд транспартных сродкаў, уладальнікі якіх не заплацілі за карыстаньне платнай дарогай.
«Мэта навацый — павышэньне дысцыпліны карыстальнікаў платных дарог, спыненьне фактаў наўмыснага зьняцьця бартавых прыладаў, выключэньне фактаў неўнясеньня платы за праезд па платных дарогах», — адзначылі ў прэс-службе Міністэрства транспарту.
Распрацоўку выканалі супольнымі намаганьнямі адзінага апэратара інтэлектуальнай транспартнай сыстэмы Мінтрансу — РУП «Белдарсувязь», апэратара сыстэмы электроннага збору і Транспартнай інспэкцыі міністэрства.
Падаражэньне платных дарог
Перад навіною пра пачатак выкарыстаньня штучнага інтэлекту на платных дарогах прыйшла і вестка пра падаражэньне праезду такімі дарогамі. Але не для ўсіх.
Новыя каэфіцыенты пачалі дзейнічаць з 1 верасьня. Тарыф за 1 км праезду транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т складае:
- для двухвосевых – €0,121
- для трохвосевых – €0,152
- для чатырохвосных і больш – € 0,182.
Зьмяненьні зацьверзіла Пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый № 42, якая закранае грузавы транспарт, аўтобусы, а таксама кроўцаў легкавікоў з краін, якія не ўваходзяць у ЭАЭС.
Для легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у краінах ЭАЭС (Беларусь, Расея, Казахстан, Кіргізстан, Армэнія), праезд застаецца дармовым.