У Маскве затрымалі падлетка, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракту. Расейскія сілавікі падзякавалі ЗША

Ілюстрацыйнае фота

Фэдэральная служба бясьпекі Расеі затрымала ў Маскве непаўналетняга, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракту ў маскоўскім музэі-запаведніку «Царыцына».

Як распавялі ў Цэнтры грамадзкіх сувязяў ФСБ, падлетак разьмясьціў у TikTok свае фатаграфіі ў тактычным адзеньні, балаклаве, кепцы, акулярах, навушніках, з прадметам, падобным да аўтаматычнай зброі, а таксама фатаграфіі, зробленыя ў «Царыцына». У ягоным тэлефоне знайшлі падпіску на нэанацысцкі канал і запыты аб учыненых тэрактах.

ФСБ падзякавала амэрыканскім калегам за своечасова перададзеную інфармацыю.

31 кастрычніка пасольства ЗША ў Маскве апублікавала на сваёй старонцы папярэджаньне аб пагрозе тэракту ў «Царыцына». Пазьней аналягічнае папярэджаньне апублікавала і пасольства Нямеччыны.

Увечары 31 кастрычніка музэй-запаведнік быў зачынены і ачэплены паліцыяй і спэцслужбамі, наведнікаў эвакуавалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Найбуйнейшая ў сьвеце крыптабіржа аднавіла працу пасьля хакерскага ўзлому

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На Меншчыне міліцыя спыняла аўтамабіль са стралянінай