Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі, а таксама пасольствы Нямеччыны і Вялікай Брытаніі.
Пасольства Нямеччыны адзначыла, што «кожны год многія беларусы ўшаноўваюць памяць гэтых забітых культурных дзеячаў».
«Памяць пра іх захоўваюць і падтрымліваюць і ў Нямеччыне. Так, 29 кастрычніка ў Бэрлінскім літаратурным калёквіюме прайшло мерапрыемства „Ноч нерасстраляных вершаў — 2026. Сустрэча са зьнішчанай беларускай літаратурай“. Сёлета „Ноч нерасстраляных вершаў“ была прысьвечаная літаратурным гурткам, якія сталі формай арганізацыі беларускай літаратуры ў пэрыяд 1920-х і 1930-х гадоў. Мерапрыемства прайшло па-беларуску, на ідышы і па-нямецку», — гаворыцца ў паведамленьні.
Пасольства Вялікай Брытаніі паведаміла, што да калег з Эўразьвязу далучыўся Павераны ў справах Біл Лонгхерст.
Заходнія дыпляматы наведваюць Курапаты штогод у канцы кастрычніка, піша «Позірк». У Беларусі пасьля 2020 году толькі яны могуць гэта зрабіць без боязі за сваю свабоду, бо маюць дыпляматычны імунітэт. Беларусы бясьпечна і публічна ўшанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў могуць толькі за мяжой.