Ураджэнца Горадні Віталя Дзямідчыка, які стала жыў у Чэхіі з 2006 году, затрымалі 30 чэрвеня 2026 году пасьля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Цяпер яго асудзілі.
«Затрыманы ў чэрвені ў Беларусі паводле палітычных матываў Віталь Дзямідчык, грамадзянін Беларусі і Чэхіі, атрымаў 6 гадоў турмы. Рэпрэсіі ня скончыліся», — паведаміла кіраўніца Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі Крысьціна Шыянок на сваёй старонцы ў Facebook.
Да суда 52-гадовага Віталя Дзямідчыка ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА № 1. Мяркуюць, што падставай для яго крымінальнага перасьледу сталі данаты — на падтрымку беларускай апазыцыі ці палка Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Кошт свабоды: чаму зварот былых палітвязьняў выклікаў буру ў беларускай апазыцыіПраваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 6 чалавек
Іх зьняволілі за «ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» і ажыцьцяўленьне свабоды выказваньня, піша «Вясна»:
- Сяргей Белы
- Павал Губенка
- Тацьцяна Конюхава
- Антон Макараў
- Сяргей Рыбалёў
- Віктар Фёдараў
Цяпер у Беларусі 890 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 940. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.
Больш як 30 старонак улады Беларусі ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Сярод іх — старонкі Беларускага дому ў Вільні і Віленскага беларускага музэю імя Івана Луцкевіча, а таксама акаўнты тэлевядоўцы Дзяніса Дудзінскага.
- Aleksei Isakov (Facebook)
- Aliaksandr Khomchanka (Facebook)
- Aliaksandr Partyka (Facebook)
- Alix Sarana (Threads)
- alx_lazarau (TikTok)
- Anna Krasulina (Instagram)
- bielaruskidom (Instagram)
- Bulba HaЎse (Facebook)
- denis_doudinski (Денис Дудинский) (Instagram, Threads)
- DzikMedia (Instagram)
- Enrique de Salvaje (Facebook)
- Eugenia Mayday (Threads)
- gerlsdobro (Telegram)
- Jula Daraskievitc (Facebook)
- kiss_batman (TikTok)
- KLUB APORA (Instagram)
- lutskevich_museum (Instagram)
- sravni_chek_pl_rb (TikTok)
- Vlad Kobets (Facebook)
- yauheni_dudkin / dudkinyauheni (Instagram, Facebook, Threads)
- Аляксандр Вазіла (Facebook)
- БЕЛАРАСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (Instagram)
- БЕЛАРУСКАЯ ВЫЗВОЛЬНАЯ АРМIЯ / БВА | Беларуская Вызвольная Армія (Сайт, Telegram)
- Берасцейская Вясна (brest.viasna) (Threads)
- Бусел Чат (Telegram)
- Ваяры (Facebook)
- ЖывеБеларусь (TikTok)
- Зміцер Сергіевіч (Facebook)
- Мiкiта Слепянок (Facebook)
- Что за день?! (TikTok)
- Янаўская Хваля (Iванава-Беларусь) (ВКонтакте)
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.