У Беларусі плянуюць ухваліць яшчэ адзін закон аб амністыі. Раней іх прымалі пад юбілеі перамогі ў вайне

Гомельская жаночая калёнія, жылая зона, архіў. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў Беларусі распрацаваць праект закону «Аб амністыі».

«Галоўнае ў плянаваным акце гуманізму — жанчына. Гэта шанец на выпраўленьне памылак і іх выкупленьне добрасумленнай працай, вяртаньне да паўнавартаснага жыцьця ў грамадзтве, захаваньне сем’яў», — заявіла прэсавая служба Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка пераконваў Джона Коўла, што палітвязьняў у Беларусі няма і няма патрэбы ў палітычным перасьледзе

Колькі жанчын сярод зьняволеных

Згодна з інфармацыяй спэцыяльнага спавяшчальніка ААН аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі Нілса Муйжніекса, толькі ў 2025 годзе ў крымінальных справах былі асуджаныя ня менш за 1254 чалавекі, у тым ліку 355 жанчын. У канцы жніўня 2026 году ў месцах утрыманьня пад вартай у Беларусі знаходзіліся 889 чалавек, у тым ліку 124 жанчыны.

У сьпісах «экстрэмістаў», які налічвае ўжо амаль 7 тысяч чалавек, чвэрць — жанчыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

7 палітзьняволеных жанчын у «Навінках», яшчэ 100 за кратамі. Пра што не раскажуць чыноўнікі ў «Год беларускай жанчыны»

Зьняволеных жанчын у Беларусі трымаюць у асноўным у Гомельскай жаночай калёніі, а жанчын-рэцыдывістак — у Рэчыцы. Агулам у Беларусі прыблізна 1400 жанчын цяпер знаходзяцца за кратамі, зь іх прыблізна 100 — палітзьняволеныя.

Законы аб амністыі прымаюць пад юбілейныя даты

У Беларусі няма агульнага закону аб амністыі.

З 2020 году, калі пачаліся жорсткія масавыя рэпрэсіі супраць апанэнтаў улады, у Беларусі падрыхтавалі і ўхвалілі чатыры законы:

2020 — закон аб амністыі да 74-годзьдзя перамогі ў вайне 1941–1945 гадоў;

2022 — закон да «дня народнага адзінства», які з 2021 году адзначаюць 17 верасьня;

2024 — закон да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі ў 1944 годзе;

2025 — закон да 80-годзьдзя перамогі ў вайне 1941–1945 гадоў.

2026 год Лукашэнка абвясьціў годам беларускай жанчыны.

Дзеяньне ўсіх гэтых законаў не распаўсюджваецца на раней амніставаных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чаму амністыя не распаўсюджваецца на палітвязьняў, — аналіз Валера Карбалевіча