«Лукашэнка — працяг неасуджаных злачынстваў камунізму». Зьміцер Дашкевіч пра сталінскія рэпрэсіі і палітыку памяці

Напярэдадні «Ночы расстраляных паэтаў» размаўляем з грамадзкім актывістам і былым палітзьняволеным Зьмітром Дашкевічам пра тое, чаму ў Беларусі дагэтуль ушаноўваюць катаў, а захаваньне памяці пра іхныя ахвяры патрабуе мужнасьці.

І што рабіць сёньня: публічна супраціўляцца ці берагчы сябе, каб выжыць?

«Лукашэнка — гэта заканамерны і лягічны працяг неасуджаных злачынстваў камунізму», — кажа Зьміцер Дашкевіч, які шмат год удзельнічаў у захаваньні мэмарыялу ў Курапатах —месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў.

Дашкевіч гаворыць пра тое, што ў цяперашняй Беларусі рэабілітуецца нават імя Сталіна, якога асудзілі раней самыя ж камуністы.

«Камуністы забілі людзей больш, чым нацызм, які быў асуджаны ў Нюрнбэргу, толькі сваіх, толькі сваіх суграмадзянаў у Савецкім Саюзе. Ім стаяць помнікі, і мы кажам: «Ну ладна, наша гісторыя». Дык дайшло да таго, што нават асуджанае самімі камуністамі імя Сталіна — і тое рэабілітуецца».

Казаць праўду варта ў любыя часы. Цяпер у краіне ёсьць людзі, якія бралі непасрэдны ўдзел ува ўмацаваньні сыстэмы Лукашэнкі. Хіба можна іх адносіць да асобаў, якія сумленна выконваюць сваю працу?

«Як можа ў школе вучыць дзетак настаўнік, які ілжэсьведчыў на судах, фальсыфікаваў выбары. Чаму гэты настаўнік навучыць вашых дзяцей?

Як нейкі супрацоўнік у міліцыі будзе абараняць вас, калі ён катаваў гадамі людзей, зьбіваў?.. Любы начальнік, які скажа яму зрабіць злачынства, гэты загад будзе выкананы, калі чалавек ужо прывучаны, калі суд не сказаў, што гэта зло, за якое трэба несьці адказнасьць».

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Your browser doesn’t support HTML5

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна