Паводле ацэнкі Міністэрства ўнутраных справаў Францыі, на вуліцы выйшлі каля 33 тысяч чалавек, па ўсёй краіне праходзяць каля 140 не зьвязаных паміж сабой акцыяў. Паліцыя затрымала ня менш за 300 чалавек у Парыжы, Марсэлі, Рэне, Тулюзе ды іншых гарадах.
Пратэстоўцы паляць ровары ў Парыжы, 17 кастрычніка 2026
Дэманстранты незадаволеныя ростам цэнаў, дарагім палівам, скарачэньнем дзяржаўнага фінансаваньня сацыяльнай сфэры, заняпадам грамадзкіх службаў, паліцэйскім гвалтам, дрэнным станам школаў і ўнівэрсытэтаў, малой колькасьцю вакансіяў і недастатковымі субсыдыямі для падтрымкі заморскіх тэрыторыяў Францыі.
Парыж сёньня
У Марсэлі пратэстоўцы ўварваліся ў будынак мэрыі, але паліцыя выціснула іх адтуль. У Ліёне дэманстранты падпалілі гарадзкую ўправу турызму. Паліцыя паведамляе пра перакуленыя аўтамабілі, разьбітыя вокны і вітрыны, спробы марадэрства і напады на супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пры разгоне мітынгаў выкарыстоўваюцца вадамёты і сьлезацечны газ.
Пратэсты ў Марсэлі 17 кастрычніка
Першая хваля пратэстаў у Францыі ўзьнялася ў канцы верасьня. Галоўнымі ўдзельнікамі былі старшаклясьнікі, якія патрабавалі павысіць якасьць школьнай адукацыі і ўзровень фінансаваньня дзяржаўных школаў. Іх падтрымалі студэнты ўнівэрсытэтаў, бацькі і пэдагогі. Пазьней да пратэстаў далучыліся прафсаюзы, грамадзкія актывісты, прадстаўнікі крайне левых палітычных рухаў, «жоўтыя камізэлькі» ды іншыя.