Хроніка перасьледу 16 кастрычніка. У Беларусі стала на 8 палітвязьняў болей

Ілюстрацыйнае фота

Правааборонцы прызналі 8 чалавек палітвязьнямі і яшчэ 13 — былымі палітвязьнямі. А ўлады ў пятніцу традыцыйна абнавілі свае чорныя сьпісы.

Праваабаронцы прызналі былымі палітвязьнямі 13 чалавек

  1. Дзьмітры Дзік
  2. Аляксандар Зямянцаў
  3. Віктар Койпаш
  4. Яўген Міласэрдаў
  5. Аляксандар Палячонак
  6. Вадзім Пашкоўскі
  7. Сьвятлана П’янова
  8. Злата Скобнікава
  9. Алена Таленец
  10. Андрэй Ходар
  11. Людміла Царова
  12. Павал Цароў
  13. Сяргей Чаравака

З розных прычынаў яны ня мелі статусу палітзьняволеных падчас свайго зьняволеньня. Цяпер праваабаронцы заклікалі цалкам рэабілітаваць гэтых былых палітвязьняў.

Сьпіс палітвязьняў папоўнілі яшчэ 8 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі восем чалавек

  1. Антон Дакучаеў
  2. Дзьмітры Зара
  3. Сяргей Казінскі
  4. Інга Казючыц
  5. Віктар Масько
  6. Сьвятаслаў Падвашэцкі
  7. Аляксандар Руткевіч
  8. Галіна Усьцюгова

Цяпер у Беларусі 886 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 929. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Віленскі саміт свабоды заклікаў улады Беларусі тэрмінова і без умоў вызваліць усіх палітзьняволеных

КДБ абнавіў сьпіс «тэрарыстаў»

У яго дадалі пяць беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага.

  1. Мікалай Бойка
  2. Юры Макітаў
  3. Натальля Нікіціна
  4. Крысьціна Станкевіч
  5. Міхаіл Чупрынскі

Акрамя добраахвотнікаў, у сьпіс дадалі яшчэ палітвязьня Эдуарда Курляндчыка, 41-гадовага менчука Арцёма Ліцьвінко, Юлю Нікіціну і Андрэя Кашанскага.

Адначасова зь сьпісу выключылі трох былых палітвязьняў:

  1. Мікалай Амельчанка
  2. Кацярына Джыг
  3. Ільля Смалюга

Цяпер у «тэрарыстычным» сьпісе 1476 чалавек, зь якіх 725 — грамадзяне Беларусі, перадае «Вясна».

У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі яшчэ 8 старонак

  1. #dzenews Дзе навіны? (Instagram)
  2. Aliaksandr Andrushkevich (TikTok)
  3. chor_poznanski_spieuny_schod (Instagram)
  4. Jednaść2025 (Telegram)
  5. Oleg Kravchenko (Threads)
  6. siarheihun (Instagram)
  7. Прыват (Одноклассники)
  8. Сергей Спариш (Одноклассники)

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды ў Вільні: «Няма падставаў казаць пра адлігу ў Беларусі»

У Менску пачалі завочна судзіць заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby

Суд Фрунзэнскага раёну Менску 16 кастрычніка пачынае завочны разгляд справы супраць заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны і Вячаслава Касінеравых.

Вячаславу інкрымінуюць «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім», «распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі», а таксама «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

Марыне, акрамя такіх жа абвінавачаньняў, ставяць у віну «паўторнае стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або кіраўніцтва ім».

Справу ў рэжыме спэцыяльнага вядзеньня супраць Касінеравых пачалі сёлета 28 жніўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Беларусь стала адной вялікай турмой». Як рэпрэсіі разлучылі сям’ю Вольгі Такарчук

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.