Беларусам для паездкі ў Казахстан спатрэбіцца электронны дазвол

Сталіца Казахстана Астана, архіўнае фота

Новыя правілы ўезду пачнуць дзейнічаць ужо 24 кастрычніка і будуць уводзіцца паэтапна да 1 ліпеня наступнага году, перадае «Позірк» з спасылкай на Zakon.kz.

  • З 1 лістапада дазвол пачнуць правяраць у аэрапорце Актаў і чатырох аўтамабільных пунктах пропуску.
  • З 1 студзеня — у аэрапортах Астаны і Алматы.
  • З 1 сакавіка — у астатніх пунктах пропуску.
  • З 1 ліпеня наяўнасьць электроннага дазволу стане цалкам абавязковай.

Заяву на дазвол трэба будзе падаваць на дзяржаўнай плятформе QazETA не пазьней як за 72 гадзіны да ўезду. Яго пасьля ўзгадненьня з службамі бясьпекі будуць выдаваць бясплатна на 180 дзён.

З 1 кастрычніка візы для беларусаў увёў і Туркмэністан.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Туркмэністан зьмяніў правілы ўезду для грамадзянаў Беларусі, і гэта ня першая краіна сёлета