Беларусаў хочуць пазбаўляць грамадзянства. За што Лукашэнка так ня любіць беларусаў?

Зьехаў зь Беларусі і выступаеш супраць Лукашэнкі — цябе прапануюць пазбавіць грамадзянства. На дзяржаўным тэлебачаньні гэта называюць «выгнаньнем з раю», спасылаюцца на заходні досьвед і прапануюць абысьці Канстытуцыю.

Дзьмітры Гурневіч разьбірае, як прапаганда абгрунтоўвае пакараньне нязгодных і пра што замоўчвае?

Тайм-коды выпуску

00:00 — Беларусь — гэта «рай», адкуль выганяюць?
00:41 — Да чаго рэжым таемна рыхтуе грамадзтва
01:26 — Хто насамрэч заклікае «бамбіць Беларусь»?
02:02 — Як працуе фабрыка фэйкаў прапаганды
02:53 — Азаронак заклікаў парушыць закон Лукашэнкі?
03:27 — Што насамрэч забараняе Канстытуцыя
04:31 — Досвед Паўночнай Карэі для беларусаў
05:25 — Хлусьня пра 2020 год, у якую прымушаюць верыць
06:14 — Юрыдычная пастка: як абысці забарону
07:25 — Небясьпечныя маніпуляцыі
09:19 — Прыкрываюцца Захадам? Пра што маўчаць прапагандысты
10:22 — Чаго рэжым баіцца больш за ўсё

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чаго насамрэч хоча Ціханоўскі?Як Лукашэнка прадае пакуты беларусаў. Тлумачыць Дзьмітры ГурневічНя Віктар Лукашэнка і не кіраўнік КДБ. Хто №1 у сыстэме Лукашэнкі?Чаму папа Рымскі ня едзе ў Беларусь?

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.