Лукашэнка ня раз запрашаў папу Рымскага ў Беларусь, але ніводзін пантыфік за гады незалежнасьці так і не прыехаў. Чаму гэтыя запрашэньні застаюцца бяз выніку і якую ролю ў гэтым адыгрывае Маскоўскі патрыярхат?
Што стрымлівае Ватыкан, чаму ва Ўкраіну папа прыехаў насуперак пярэчаньням Масквы і што гэтая гісторыя кажа пра незалежнасьць Беларусі — тлумачым з Гурневічам.
Тайм-коды выпуску
00:00 — Парыж сустракае папу як рок-зорку
00:42 — Куды пантыфік ня можа даехаць ужо 35 гадоў?
01:14 — Як Лукашэнка клікаў у госьці трох пантыфікаў
02:18 — Ян Павал II маліўся аб прыезьдзе ў Менск
03:21 — Галоўная перашкода: пры чым тут Масква?
04:16 — Што такое «празэлітызм» і чаму нэрвуецца РПЦ
05:46 — Досьвед Украіны: як Кучма праігнараваў забарону Масквы
07:00 — Чаму Лукашэнка так і не адважыўся прыняць папу
07:36 — Хітры плян Менску: сустрэча папы і Кірылы
08:35 — 35 гадоў чаканьня і новы ліст да пантыфіка
09:41 — Чаму апошняе слова не за Менскам