Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім правёў кадравыя ратацыі судзьдзяў.
У прыватнасьці, адзначаецца, што Тацяна Тупік, якая ачольвае Менскі гарадзкі суд і мае пэнсійны ўзрост, яшчэ на пяць гадоў захавае сваю пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка «ператасаваў» кадры ў Сьледчым камітэце. У абойме тыя, хто перасьледаваў Ціханоўскіх і пратэстоўцаўЧым вядома Тацяна Тупік
Тацяна Тупік нарадзілася ў Расеі, закончыла спачатку Маскоўскі геолягавыведны інстытут, а пазьней — Беларускі інстытут правазнаўства. Пачынала судзьдзёй суду Ленінскага раёну Магілёва.
У Менскім гарадзкім судзе яна працуе з 2011 году, а з 2016-га — старшынёй гэтага суда.
У верасьні 2021 году Тацяна Тупік адмовілася задаволіць наглядную скаргу на вырак журналістцы тэлеканалу «Белсат» Кацярыне Андрэевай у справе, якую завялі ў лістападзе 2020 году за жывы этэр з «плошчы Перамен». Кацярыну Андрэеву і яе апэратарку Дар’ю Чульцову асудзілі на два гады пазбаўленьня волі. У адказе за подпісам Тацяны Тупік сьцьвярджаецца, што іхная «віна цалкам даказаная ў судзе».