Берасьцейскі абласны суд пакараў маладую маці з Пінску Галіну Федаровіч хатняй хіміяй за «садзейнічаньне экстрэмізму».
Як паведаміла выданьне «Наша ніва», яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 і 2 артыкулу 361‑4 КК.
Галіне Федаровіч 26 гадоў. Яна родам з Горак. Пасьля замужжа разам зь сям’ёй пераехала ў Пінск. Яе муж працуе кіроўцам грузавіка, яны маюць малое дзіця.
У сацыяльных сетках Галіна дзялілася штодзённымі сямейнымі клопатамі, абмяркоўвала навіны, цікавілася кулінарыяй і музыкай. Хутчэй за ўсё, яна цяпер у дэкрэтным адпачынку. Яна зьнікала з сацсетак у сакавіку 2026 году — падобна, менавіта тады яе і затрымалі. Невядома, ці была яна ў СІЗА да суда.
Згодна з інфармацыяй праваабарончага цэнтру «Вясна», Галіну Федаровіч 4 верасьня ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, іншаземных грамадзян і асобаў без грамадзянства, датычны да «экстрэмісцкай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сілавікі адпрэчылі інфармацыю пра сьмерць за кратамі псыхіятра Паснова і паказалі відэа зь імУ Беларусі працягваюць прадаваць арыштаваную маёмасьць палітвязьняў
Выданьне «Люстэрка» паведаміла, што ўлады выставілі на аўкцыён два аўтамабілі, якія, імаверна, належаць палітвязьням Сьвятлане Пазьняк і Аляксандру Карнееву, якіх раней асудзілі ў палітычна матываваных справах.
У Менску прадаюць Peugeot 307 2001 году выпуску. Сярод абцяжараньняў пазначаная забарона на рэгістрацыйныя дзеяньні з боку судовага выканаўцы. Уладальніцай аўтамабіля пазначаная Сьвятлана Ігараўна Пазьняк.
Другі аўтамабіль — Volkswagen Passat 2008 году. На яго накладзены арышт сьледчых органаў і судовага выканаўцы. Уладальнікам пазначаны Аляксандр Вадзімавіч Карнееў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
За апошнія тры месяцы ўлады Беларусі зьліквідавалі яшчэ 34 грамадзкія арганізацыіЧаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 5 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 888 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 937.