У Чэхіі шырока адзначаюць 90-я ўгодкі нараджэньня Вацлава Гавэла. Нагадваем вам 10 публікацый Свабоды пра чэскага палітыка і гуманіта, які падтрымліваў беларусаў і незалежную дэмакратычную Беларусь.
Хто такі Гавэл
- Чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык.
- Адзін з сыгнатараў «Хартыі-77». Гэты праграмны дакумэнт стаў асновай для фармаваньня руху палітычных дысыдэнтаў у Чэхаславаччыне. Падпісанты патрабавалі, каб тагачасная ўлада выконвала Канстытуцыю ЧССР і паважала правы чалавека, як абавязалася паводле Хэльсынскага пакту.
- За дысыдэнцкую дзейнасьць агулам правёў больш за 4 гады ў турме. У 1989 годзе стаў адным з заснавальнікаў палітычнага руху «Грамадзянскі форум» і ўзначаліў яго. Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
«Кожны можа пачаць рэформы зь сябе і цяпер». (Не)прыдуманае інтэрвію з Вацлавам Гавэлам
Радыё Свабода рабіла цыкль тэкстаў з выказваньнямі славутых людзей, якіх няма ў жывых. У гэтых інтэрвію прыдуманыя толькі пытаньні, але кожнае зь іх максымальна дапасаванае да тэматыкі адказу, каб ня ўвесьці чытача ў зман. Кожны адказ — гэта завершаная думка, без маніпуляцый. Выказваньні Гавэла ўзятыя са зборніка «Жыцьцё ў праўдзе», які выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» у 2014 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Кожны можа пачаць рэформы зь сябе і цяпер». (Не)прыдуманае інтэрвію з Вацлавам ГавэламВацлаў Гавэл. Любоў
«Апошні раз я так сьмяяўся над кнігай, калі перачытваў „Прыгоды бравага салдата Швэйка“. І „Дон Кіхота“». — Аляксандар Лукашук піша пра біяграфію Вацлава Гавэла «Havel. A Life».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вацлаў Гавэл. ЛюбоўНеадназначы Гавэл: спрытны філёзаф на троне ці чалавек пакліканьня?
Былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі двойчы асабіста сустракаўся з Вацлавам Гавэлам. У 2013 годзе, калі Бяляцкі знаходзіўся за кратамі, яго ўганаравалі прэміяй імя Вацлава Гавэла Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Неадназначы Гавэл: спрытны філёзаф на троне ці чалавек пакліканьня?Гавал пра Аксамітную рэвалюцыю: Гэта коціцца як сьнежны ком. Хроніка падзеяў.
Вось як успамінаў Вацлаў Гавэл лістапад у інтэрвію Радыё Свабода. Падзеі тады разьвіваліся хутка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Гавал пра аксамітную рэвалюцыю: Гэта коціцца як сьнежны ком. Хроніка падзеяўСпадчына Вацлава Гавэла: У аб’ектыве сяброў.
Сабраныя тут фатаздымкі — працы двух фатографаў, Богдана Голамічка і Томкі Немца, блізкіх сяброў Гавэла, якія злавілі моманты ягонага прыватнага жыцьця ў тую пару, калі былы дысыдэнт станавіўся кіраўніком дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Спадчына Вацлава Гавэла: У аб'ектыве сяброў«Гавэл заўсёды абараняў важныя для яго каштоўнасьці»
Супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Občanské Bělorusko (Грамадзянская Беларусь) Кацярына Шпацава ў праграме «Начная Свабода» расказвае пра ролю Вацлава Гавэла ў чэскім грамадзтве і пра разьвітаньне чэхаў з былым дысыдэнтам і прэзыдэнтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
"Гавэл заўсёды абараняў важныя для яго каштоўнасьці"Сустрэча Вацлава Гавэла з Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам
Вацлаў Гавэл чытае імёны беларускіх палітвязьняў
Вацлаў Гавэл быў адным з тых, хто зачытаў для Радыё Свабода імёны і прозьвішчы беларускіх палітвязьняў у ноч на Новы 2011 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Галасы салідарнасьціАпошні ліст Вацлава Гавэла
Вацлаў Гавэл напісаў свае віншаваньні 15 сьнежня, у чацьвер. Яго супрацоўнік Марцін Відлак прыслаў тэкст, мы адразу пераклалі на беларускую, дадалі адрасы турмаў і калёній і паслалі назад. Праз тры дні сэрца першага прэзыдэнта Чэхіі спынілася. Піша Аляксандар Лукашук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Апошні ліст Вацлава ГавэлаСустрэча Васіля Быкава і Вацлава Гавэла
Васіль Быкаў: «Прыклад Гавэла грэў, поўніў сэрца надзеяй»
12 верасьня 2001 году прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл сустрэўся ў Праскім Градзе з Васілём Быкавым. А ў наступным годзе Гавэл запрасіў Быкава на жыхарства ў Чэхію. У студзені 2003 году, калі сканчаліся прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Гавэла, супрацоўніца Радыё Свабода Алена Коварава падрыхтавала адмысловую перадачу, у якой слова пра Гавэла сказаў Васіль Быкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Васіль Быкаў: «Прыклад Гавэла грэў, поўніў сэрца надзеяй»ТЭСТ. Гавэл і Беларусь. Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі?
Што вы ведаеце пра сувязі Вацлава Гавэла зь Беларусьсю? Праверце сябе.